Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заўтра выступіць з новай заявай

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч 11 сакавіка ў сярэдзіне дня выступіць з заявай, перадае расійскі "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў яго асяроддзі. Чакаецца, што выступ адбудзецца ў Растове-на-Доне. Дакладны час і месца будзе паведамлена дадаткова.



Януковіч адхілены ад пасады прэзідэнта Вярхоўнай Радай 22 лютага і абвешчаны ў міжнародны вышук. Але да гэтага часу ён лічыць сябе прэзідэнтам Украіны.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі