Экс-прэзідэнта Малдовы Дадона адправілі на 30 сутак пад хатні арышт

Экс-прэзідэнта Малдовы Дадона адправілі на 30 сутак пад хатні арышт

Экс-прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона адправілі на 30 сутак пад хатні арышт (пракуроры прасілі пакінуць яго за кратамі). Такое рашэнне суд прыняў 26 траўня, паведамляе newsmaker.md. Раней палітык быў затрыманы на 72 гадзіны.

24 траўня ў доме Ігара Дадона прайшоў ператрус. Было заяўлена, што расследуецца справа не толькі аб "здрадзе радзіме", але і аб "пасіўнай карупцыі", "незаконным узбагачэнні" і "фінансаванні палітычнай партыі злачыннай арганізацыяй". Дадон апынуўся ў следчым ізалятары. 25 траўня яму выставілі абвінавачванне. Прыхільнікі Ігара Дадона заяўляюць, што ўлада намагаецца "запалохаць апазіцыю".

Дадон быў прэзідэнтам Малдовы ў 2016-2020 гадах. Ён — сябар Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У сваёй палітыцы арыентаваўся на Маскву, а дзейны прэзідэнт Мая Санду арыентуецца на Захад.

Ігар Дадон кажа, што яго справа — гэта "палітычная замова прэзідэнта Малдовы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі