Эксперты расказалі, як вызначыць афрыканскую чуму свінняў (відэа)

На гэта звярнуў увагу першы намеснік дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Юры Піваварчык. На сайце БЕЛТА ён удзельнічаў у анлайн-канферэнцыі на тэму "Афрыканская чума свінняў у Беларусі. Меры па ліквідацыі захворвання".



Нагадаем, што афіцыйны прызнаны выпадак захворвання свінняў у Іўеўскім раёне Гродзеншчыны. Ветэрынарныя службы знішчаюць свіное пагалоўе ў радыўсе 40 км. Праўда, ёсць звесткі, што забіваюць свінняў таксама ў Стаўбцоўскім і Валожынскім раёне Міншчыны, Баранавіцкім раёне Брэстчыны і Віцебскім раёне.



Як адзначыў Піваварчык, сёння ніхто не забараняе калоць свінняў у іншых рэгіёнах Беларусі, аднак рабіць гэта трэба цывілізавана і пад кантролем ветслужбы.



Ён пералічыў першыя прыкметы афрыканскай чумы свінняў. Гэта адмова ад корму, тэмпература да 42 градусаў. "Характэрнай прыкметай таксама з'яўляюцца ваніты, прыгнечанне жывёлы, смага, можа наступіць параліч задніх канечнасцяў, крывавы панос, крывавыя вылучэнні з носа", — кажа эксперт. Варта звярнуць увагу і на скуру жывёлы: на ўнутранай паверхні сцёгнаў, на жываце, шыі, каля вушэй, на пятачку і хвасце з'яўляюцца прыкметныя чырвона-фіялетавыя плямы.



Смерць жывёлы ад афрыканскай чумы свінняў настае на першы-пяты дзень, радзей — пазней за гэты тэрмін.



Фота — iamhuman.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі