"Экстрэмісцкай" прызналі прадмову да твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
У Беларусі "экстрэмісцкай" прызналі яшчэ адну прадмову да твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Суд Жыткавіцкага раёна ў траўні прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" тэкст літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча. Гэта прадмова да двухтомнага збору твораў Дуніна-Марцінкевіча, выдадзенага ў мінскім выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 2007 годзе.
Класік беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч трапіў пад рэпрэсіі ў РБ Аляксандра Лукашэнкі ў 2023 годзе. Той жа суд Жыткавіцкага раёна ў лістападзе прызнаў "экстрэмісцкім" увесь двухтомнік. Нечакана ў сакавіку 2024-га гэтае рашэнне было адмененае прэзідыумам Гомельскага абласнога суда. Аднак збор твораў знік з "чорнага спісу" ненадоўга. Пакінуўшы ў спакоі творы класіка, прапагандысты і сілавікі прычапіліся да прадмовы.
Таксама летась паводле заявы пракуратуры Мінска "экстрэмісцкімі матэрыяламі" была прызнаная прадмова Язэпа Янушкевіча да збору твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выйшаў у серыі "Беларускі кнігазбор".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.