У Польшчы арыштавалі беларуску, раней асуджаную за шпіянаж на карысць Расіі

Беларуска шпіёніла за грошы (ілюстрацыйнае фота)

Беларуска шпіёніла за грошы (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Польшчы арыштавалі беларуску, раней асуджаную на 1 год і 1 месяц зняволення за шпіянаж на карысць Расіі. Ёй засталося адседзець некалькі месяцаў, пасля чаго яе могуць дэпартаваць, піша mostmedia.io.

У канцы 2023 года ў судзе беларуска прызнала віну і пагадзілася на добраахвотнае адбыццё тэрміну. Пасля абвяшчэння прысуду яе адпусцілі на волю да часу адбыцця пакарання (да таго моманту яна прабыла за кратамі каля дзевяці месяцаў). Марыя М. падавала хадайніцтва пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але не з'явілася ў варшаўскі суд, які мусіў прыняць рашэнне па гэтай справе. Таму нядаўна польскія СМІ паведамілі, што яна "знікла". Але найхутчэй беларуска не хавалася, бо прыходзіла на суд падтрымаць свайго маладога чалавека Уладзіслава П., разгляд справы якога працягваецца, адзначае выданне.

У выніку суд вырашыў вярнуць Марыю М. пад варту.

Удзельнікі шпіёнскай сеткі РФ былі затрыманы ў Польшчы ў сакавіку 2023-га. Яны за грошы збіралі інфармацыю пра аб'екты крытычнай інфраструктуры (асабліва іх цікавілі вайсковыя аб'екты і марскія парты), рыхтавалі дыверсіі (планавалі ўзарваць цягнік са зброяй для Украіны), займаліся прарасійскай прапагандысцкай дзейнасцю (распаўсюджвалі ўлёткі, налепкі, малявалі графіці). Іх асудзілі ў снежні мінулага года ў Любліне. Па гучнай справе праходзілі 16 чалавек. Гэта — адзін расіянін, трое беларускіх грамадзян, астатнія — ўкраінцы. Усе падсудныя прызналі сваю віну і добраахвотна пагадзіліся на "узгодненае пакаранне" яшчэ да суду. Згаданы Уладзіслаў П., а таксама адзін украінец, адклікалі згоду на добраахвотнае адбыванне пакарання, таму іх вылучылі ў асобную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі