У Польшчы знікла беларуска, якую асудзілі за шпіянаж на карысць Расіі
Групу замежнікаў у Польшчы асудзілі за шпіянаж
У Польшчы зніклі некалькі людзей, асуджаных за шпіянаж на карысць Расіі, піша Rzeczpospolita.
Як распавядала Еўрарадыё, у снежні мінулага года суд у Любліне разглядаў справу аб шпіёнскай сетцы, якая рыхтавала ў Польшчы дыверсійныя дзеянні і сабатаж. Кіраваў групай нейкі "Андрэй" — хутчэй за ўсё, афіцэр расійскай ФСБ. Яе ўдзельнікі сачылі за аэрапортамі, планавала дыверсіі на чыгунцы і нават забойствы.
Прысуд быў вынесены 14 з 16 абвінавачаных замежнікаў. 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расіянін прызналі сваю віну. Падчас суда два чалавекі адмянілі свае паказанні, таму працэс над імі працягнулі.
Пры гэтым суд адмяніў часовы арышт траім абвінавачаных, якім прысудзілі мінімальныя меры пакарання — Артуру М., Яраславу Б. і беларусцы Марыі М. (афіцыйныя СМІ называлі яе прозвішча — Мядзведзева). Яны адбылі да суда большую частку пакарання.
Як пішуць польскія журналісты, ніводзін з гэтых трох чалавек дагэтуль не адбыў прысуджанае пакаранне: усе яны "зніклі з радараў" польскіх слубаў.
Суд прызначыў 19-гадовай беларусцы 1 год і 1 месяц турмы, а таксама штраф 1250 долараў. Яна падала хадайніцтва пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але не з'явілася ў варшаўскі суд, які мусіў прыняць рашэнне па гэтай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.