Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча прызналі экстрэмісцкім
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Два тамы са збору твораў Дуніна-Марцінкевіча прызналі экстрэмісцкімі. Гэта вынікае з рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэння прыняў суд Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Гаворка ідзе пра две кнігі. У спіс унеслі выданне, якое выйшла ў 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” з прадмовай Язэпа Янушкевіча. А таксама выданне ад 2008 года — у іх знайшлі тэксты твораў "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда".
Раней паводле заявы пракуратуры Мінска "экстрэмісцкімі матэрыяламі" былі прызнаныя прадмовы Язэпа Янушкевіча да збору твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама некалькі твораў з гэтага зборніка — "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда". Выданне выйшла ў серыі "Беларускі кнігазбор".
"Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда" — гэта вершы, якія з'явіліся падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. У іх гучыць заклік да барацьбы супраць Расійскай імперыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.