Электраманцёр у Браславе выжыў пасля ўдару токам у 380 вольт
Браслаўскі электраманцёр атрымаў удар токам у 380 вольт / sk.gov.by
У Браславе электраманцёр атрымаў удар токам у 380 вольт. Здарэнне адбылося 25 жніўня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
34-гадовы мужчына ўсталёўваў электрашчыт сілкавання пад'ёмнага крана на будаўніцтве. Падчас працы ён атрымаў моцны ўдар токам. Знайшлі яго будаўнікі, якія і выклікалі хуткую. Пацярпелага шпіталізавалі.
Як заяўляюць у Следчым камітэце, электраманцёр рабіў сваю працу, не пераканаўшыся, што асноўны шчыт электрасілкавання абясточаны.
Праверкай інцыдэнта займаецца Следчы камітэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.