EPAM купіць офіс ва Украіне за 35 мільёнаў долараў да канца года

Офіс EPAM / epam-group.ru
Офіс EPAM / epam-group.ru

IT-кампанія з беларускімі каранямі EPAM плануе пашырыць прысутнасць ва Украіне, для чаго купіць офіс амаль за 35 мільёнаў долараў, паведамляе Dev.ua са спасылкай на квартальную справаздачу кампаніі.

Пагадненне аб набыцці офіса EPAM падпісаў яшчэ ў 2019 годзе. Будаўніцтва будынку тады працягвалася. Кампанія разлічвае аплаціць і атрымаць новы ўкраінскі офіс у сваё распараджэнне да канца 2021 года. У якім ён будзе горадзе, не ўдакладняецца.

З пачатку года EPAM павялічыў матэрыяльныя актывы ў розных краінах прыкладна на 5% — да 177 мільёнаў долараў. Кампанія набыла больш маёмасці ў Беларусі, Польшчы і Нямеччыне.

EPAM таксама ўказаў у справаздачы рызыкі, якія могуць паўплываць на іх працу ва Усходняй Еўропе. Сярод іх санкцыі ЗША, Канады і Еўропы супраць Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, кампанія EPAM закрывае чатыры офісы ў Мінску, бо 85% супрацоўнікаў вырашылі працаваць дыстанцыйна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі