Эрыксан, які страціў прытомнасць на Еўра-2020, распавёў пра сваё самаадчуванне

Эрыксан, які страціў прытомнасць на Еўра-2020, распавёў пра сваё самаадчуванне

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан, які страціў прытомнасць у матчы на Еўра-2020, у Instagram напісаў пра сваё самаадчуванне. Ён падзякаваў за "мілыя і неймаверныя зычэнні і паведамленні з усяго свету" і адзначыў, што яны вельмі шмат значаць для яго.

"Я ў парадку — наколькі гэта магчыма ў дадзеных абставінах, — піша Эрыксан. — Але ўсё роўна мушу зрабіць пэўныя абследаванні ў шпіталі. Але агулам пачуваюся добра".

Футбаліст пажадаў поспеху сваёй камандзе ў матчах на Еўра. Першы паядынак яна прайграла фінам з лікам 0:1. Паядынак перарываўся пасля таго, як на 29-й хвіліне 29-гадовы Крысціян Эрыксан раптоўна упаў на газон поля. У яго спынілася сэрца. Лекары на месцы правялі рэанімацыю і выратавалі жыццё футбалісту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі