ЕС абмяркоўвае шосты пакет санкцый супраць Расіі
Еўрасаюз ужо абмяркоўвае шосты пакет санкцый супраць Расіі. Тэлеканал CNN атрымаў такую інфармацыю ад кіраўнікоў МЗС некалькіх краін ЕС. Асноўнае ў ім — абмежаванні супраць расійскага энергетычнага сектара. Абмеркаванне шостага пакета адбываецца ў закрытым рэжыме.
Як вядома, розныя краіны ЕС маюць розную залежнасць ад газу і нафты з РФ.
Усё новыя і новыя санкцыі супраць Расіі ўводзяцца за яе агрэсію супраць Украіны. Гэтыя санкцыі закранаюць і РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.