ЕС робіць праверку дакументаў пры ўездзе ў Шэнгенскую зону больш жорсткай
![ЕС робіць праверку дакументаў пры ўездзе ў Шэнгенскую зону больш жорсткай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1061832480afp715.jpg.webp?itok=XfwHOLz1)
ЕС робіць праверку дакументаў пры ўездзе ў Шэнгенскую зону больш жорсткай. 7 сакавіка Савет Еўрасаюза ўхваліў папраўкі ў Шэнгенскі кодэкс.
Як інфармуе прэс-служба Савета ЕС, новаўвядзенне адносіцца і да наземных, і да паветраных ды марскіх межаў. Мяркуецца, што з яго дапамогай удасца зрабіць больш эфектыўнай барацьбу з тэрарызмам, нелегальнай міграцыяй, з арганізаванай злачыннасцю. Падчас праверкі дакументаў пры ўездзе ў Шэнгенскую зону будуць выкарыстоўваць Шэнгенскую базу дадзеных і базу дадзеных Інтэрпола пра страчаныя і скрадзеныя дакументы.
Папраўкі ў заканадаўства пачнуць дзейнічаць праз 20 дзён пасля публікацыі ў афіцыйным выданні ЕС.