У NATO абмяркоўваюць прывядзенне ядзернай зброі ў баявую гатоўнасць
Енс Столтэнберг
У NATO абмяркоўваюць пытанне прывядзення ядзернай зброі краін альянсу ў стан баявой гатоўнасці. Рашэнне можа прынята на фоне пагроз з боку Расіі і Кітая. Пра гэта распавёў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у інтэрв'ю газеце The Telegraph.
"Я не буду ўдавацца ў аператыўныя падрабязнасці аб тым, колькі ядзерных боегаловак павінна быць у стане боегатоўнасці і якія павінны знаходзіцца на захоўванні, але нам трэба пракансультавацца па гэтых пытаннях. Гэта менавіта тое, што мы робім", — сказаў Столтэнберг. Ён таксама падкрэсліў, што краевугольным каменем ядзернай стратэгіі NATO павінна стаць празрыстасць, якая "дапаможа данесці паведамленне" апанентам. Па словах Столтэнберга, мэтай альянсу з'яўляецца мір без ядзернай зброі. "Але пакуль яна існуе, мы застанемся ядзерным альянсам, таму што свет, у якім Расія, Кітай і Паўночная Карэя маюць ядзерную зброю, а NATO — не, быў бы больш небяспечны", — падкрэсліў ён.
На днях прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў змены ядзернай дактрыны Расіі, назваўшы яе "жывым інструментам", нагадвае DW. У пачатку свайго выступу ён заявіў, што РФ не збіраецца "бразгаць ядзернай зброяй", але пазней зазначыў, што Еўропа ў гэтым пытанні "больш-менш безабаронная". Тым не менш, Пуцін дадаў, што "зыходзіць з таго, што да ядзерных удараў справа ніколі не дойдзе". Нагадаем, раней Пуцін і Лукашэнка заяўлялі аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі нестратэгічнай ядзернай зброі. У маі-чэрвені гэтага года ў Расіі прайшлі вучэнні, дзе адпрацоўваліся "пытанні прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі". Паведамлялася, што ў іх былі задзейнічаныя і беларускія вайскоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.