Паўднёвая Еўропа рыхтуецца да афрыканскай спёкі

Анамальнае надвор’е на поўдні Еўропы

Анамальнае надвор’е на поўдні Еўропы / Reuters

Паўднёвая Еўропа рыхтуецца да спёкі — з Афрыкі ідзе магутная хваля цяпла. Тэмпература паветра імкліва павышаецца, асабліва ў Італіі і на Балканах. Улады некаторых краін папярэджваюць жыхароў пра рызыку цеплавога ўдару, паведамляе euronews.com.

Метэаролагі прагназуюць, што 2024 год можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў. Папярэдні рэкорд (48,8 градуса) быў зафіксаваны ў 2021 годзе на Сіцыліі, і ён можа быць пабіты.

На мінулым тыдні з прычыны 40-градуснай спякоты ўлады Грэцыі закрылі для наведванняў Акропаль. У Турцыі тэмпэратура на ўзбярэжжы была на 12 градусаў вышэйшая за сезонную норму. А жыхароў Паўночнай Македоніі заклікалі не пакідаць свае дамы з прычыны моцнай спёкі.

Анамальнае надвор’е адбіваецца на людзях па-рознаму, у залежнасці ад іх узросту, фізічнай формы і стану здароўя. Найбольш цярпяць пажылыя і хранічна хворыя людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі