"Абавязкова настане час і вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе" — Зяленскі
"Еўрасаюз патрэбен усім еўрапейцам без выключэння"
У Берліне на Міжнароднай канферэнцыі па аднаўленні Украіны ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз выказаўся пра будучыню Беларусі. "Абавязкова настане час і вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе", — сказаў ён.
Зяленскі выступіў на адкрыцці канферэнцыі. Ён згадаў нашу краіну, калі гаварыў пра будучыню Украіны і яе суседзяў. "Еўрасаюз патрэбен усім еўрапейцам без выключэння і кожнай нацыі, якая падзяляе агульныя каштоўнасці ўсёй Еўропы і хоча жыць, як і мы, у міры", — адзначыў украінскі прэзідэнт.
Дарэчы, кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што да канца чэрвеня пачнуцца перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС.
Раней Уладзімір Зяленскі неаднаразова выказваўся пра будучыню Беларусі. У траўні ён сказаў, што РБ павінна стаць часткай Еўрасаюза. У пачатку года ў Вільні Зяленскі згадаў "дзень новага шанцу для Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.