ЕС рыхтуе адзін з найбуйнейшых пакетаў ваеннай дапамогі Украіне

Украінскія вайскоўцы

Украінскія вайскоўцы / facebook.com/GeneralStaff.ua

ЕС рыхтуе адзін з найбуйнейшых пакетаў ваеннай дапамогі Украіне з пачатку вайны. Ён складзе не менш за шэсць мільярдаў еўра, піша Politico са спасылкай на свае крыніцы. Аб'явіць пра яго збіраюцца да трэціх угодкаў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Выданне адзначае, што калі краіны ЕС знойдуць дадатковыя рэсурсы і змогуць выдзеліць больш узбраенняў са сваіх запасаў, пакет павялічыцца нават да 10 млрд еўра. Мяркуецца, што згаданая дапамога Украіне павінна прадэманстраваць рашучасць ЕС працягваць яе падтрымліваць. А яшчэ гэта можа стаць аргументам для ўключэння краін Еўрасаюза ў перамоўны працэс аб завяршэнні вайны, які пачынаюць ЗША і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.