ЕС рыхтуе дзесяты пакет санкцый супраць Расіі да 24 лютага
![Адзінства па новых санкцыях у ЕС пакуль няма / DPA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/17322350_605.jpg.webp?itok=3Xwueh_X)
Адзінства па новых санкцыях у ЕС пакуль няма / DPA
Еўрасаюз абмяркоўвае ўвядзенне новага, дзясятага па ліку санкцыйнага пакета супраць Расіі да гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Аднак, як піша Reuters са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах, канкрэтыкі пра змест санкцыйных пакетаў пакуль няма. Некаторыя краіны прапануюць дачакацца першага эфекту папярэдняга, снежаньскага санкцыйнага пакета.
Магчыма, блок пойдзе шляхам пашырэння персанальных санкцый. Па больш сур'ёзных мерах — у тым ліку па абмежаваннях у сферах ядзернай энергетыкі і здабычы алмазаў — кансенсусу сярод усіх 27 членаў Еўрасаюза няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.