Літва, Латвія і Эстонія папрасілі Германію паставіць Украіне танкі Leopard
Польскія вайскоўцы на танку Leopard 2 / Фота: tvp.pl
Міністры замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі з заклікам Германіі паставіць Украіне танкі Leopard 2. Як пішуць міністры, гэта дапаможа паскорыць вяртанне свету ў Еўропу, а Германія, як краіна – лідар ЕЗ, нясе за гэта "асаблівую адказнасць".
Ministers of Foreign Affairs of 🇱🇹🇱🇻🇪🇪 made a joint call on 🇩🇪 to provide 🇺🇦 with Leopard tanks. To help Ukraine to defeat the aggressor, to restore peace in Europe. #StandWithUkraine #ArmUkraineNow pic.twitter.com/3SRcNoB05C
— LT_OSCE (@LT_OSCE) January 21, 2023
Заява была апублікаваная на наступны дзень пасля чарговай канферэнцыі "Рашмтайн", падчас якой заходнія саюзнікі не змаглі дамовіцца пра перадачу Украіне танкаў. Пры гэтым шэраг краін, у тым ліку Польшча, гатовыя накіраваць свае "Леапарды" – але зрабіць гэта без дазволу вытворцы, то бок Германіі, немагчыма.
Раней міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус паведаміў СМІ, што на паседжанні кантактавай групы па абароне Украіны ("Рамштайн") 20 студзеня абмяркоўваўся дазвол на рээкспарт нямецкіх танкаў Украіне, але ніякай пастановы не прынялі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў саюзнікаў на паседжанні "Рамштайн" паскорыцца і пачаць прынцыповае забеспячэнне, а не гандлявацца пра колькасць танкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.