Дэградацыя: ці сапраўды ў беларускай медыцыне сёння ўсё так дрэнна — эфір
Лідзія Тарасенка
Колькасць супрацоўнікаў, якіх не хапае медычным установам Беларусі, уражвае. Гаворка пра больш чым 5 тысяч спецыялістаў. Гэта значыць, што ў паліклініках і бальніцах не хапае персаналу, і людзі не атрымліваюць ці атрымліваюць нясвоечасова неабходную медычную дапамогу. У той жа час рэпрэсіі супраць медыкаў не спыняюцца. Проста таму, што не спыняюцца рэпрэсіі супраць беларускага грамадства, а рэпрэсіўная машына розніцы не робіць. Таму сёння шмат медыкаў знаходзіцца за кратамі, а яшчэ больш — у вымушанай эміграцыі.
Што сёння адбываецца з кадрамі ў беларускай медыцыне і ці сапраўды тая колькасць супрацоўнікаў, якіх не хапае ў медустановах, крытычная? Якія перспектывы ў айчыннай медыцыны і ці можна недахоп медперсаналу выправіць за кошт гастарбайтараў? Якая сітуацыя з атрыманнем медычнай дапамогі ў месцах зняволення і ці атрымліваецца ў медыкаў знайсці працу па прафесіі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.