Зорку "Астэрыкса" абвінавацілі ў дамаганнях. І гэта не Дэпардзьё! #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Аб'яўленая прэмія ў $10 млн, калі зможаце наладзіць дыялог з жывёламі. Паспяшайцеся, канец прыёму заявак — 31 ліпеня! Пра гэта і не толькі — у нашай штодзённай падборцы міжнародных навін.

 

Парыжскі тэатр адмяніў выступленні зоркі "Астэрыкса і Абелікса"

Эдуар Бер, які сыграў выдуманага гала ў блакбастары "Астэрыкс і Абелікс у Брытаніі", на мінулым тыдні быў абвінавачаны ў сексуальных дамаганнях. Бера выкрылі ў пераследзе шасці жанчын ва ўзросце ад 20 гадоў у перыяд з 2013 да 2021 года. Злачынствы здзяйсняліся ў яго офісе, а таксама падчас тэатральных пастановак і выступаў на радыё.

"Магу толькі шкадаваць, што мае паводзіны прынеслі гэтым жанчынам дыскамфорт ці крыўду", — сказаў Бер у інтэрв'ю Mediapart.

У чэрвені акцёр мусіў сыграць 15 канцэртаў у парыжскім тэатры "Антуан", аднак гастролі адмянілі. На запыты Бера наконт прычын адмены тэатр не адказвае.

 

Гітара за $2,8 млн

Згубленая гітара, на якой калісьці граў Джон Ленан, знойдзеная на гарышчы і прададзеная на аўкцыёне за $2,8 млн. Цяпер гэта адна з самых дарагіх рэчаў The Beatles.

12-струнная гітара Framus Hootenanny знікла 50 гадоў таму. Яна выкарыстоўвалася Ленанам для запісу некалькіх альбомаў, у тым ліку знакамітага "Help!".

У 1965 годзе Ленан падараваў інструмент Гордану Уолеру з поп-дуэта "Пітэр і Гордан", а той перадаў інструмент менеджару, які забраў гітару дадому, кінуў яе на гарышча і забыў пра яе.

А цяпер аўкцыённы дом заявіў, што гэтая гітара стала пятай сярод самых дарагіх гітар, калі-небудзь прададзеных.

Гэта ўжо не першы інструмент "Бітлз", які быў згублены і знойдзены праз многія гады. Яшчэ адна гітара Ленана была знойдзеная ў 2014 годзе і прададзеная на аўкцыёне Julien's у 2015-м за $2,4 млн. У тым самым годзе аўкцыённы дом прадаў ударную ўстаноўку Рынга Стара за $2,2 млн.

 

Славацкага прэм'ера Роберта Фіца выпісалі з бальніцы

Прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца выпісалі са шпіталя горада Банска-Бістрыца і даставілі ў Браціславу, дзе ён працягне аднаўляцца, піша Euronews. У апошнія дні паведамлялася, што стан Фіца паляпшаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі