У Гродне пабудуюць новы касцёл — у гонар незвычайнага заступніка
Праект касцёла ў Грандзічах
Касцёл святога айца Піо плануе пабудаваць у Гродне ў новым мікрараёне Грандзічы, на скрыжаванні вуліц Макаравай і Саяпіна. Праект храма вынеслі на грамадскія абмеркаванні, паведамляе Hrodna.Life.
Малітоўная зала храма будзе разлічана на 294 чалавекі. Сцены касцёла абкладуць чырвона-карычневай керамічнай цэглай.
Вышыня вежы касцёла складзе 30,7 метра. На ёй будзе ўсталяваны 4-метровы крыж.
У планах, акрамя будынка касцёла, таксама двухпавярховы парафіяльны дом, пляцоўка для адпачынку, дзве стаянкі на 12 і 14 машын. У доме будзе сакрыстыя, канцылярыя, навучальныя класы, жылыя памяшканні, кухня, пральная, пакой для прыёму ежы, санвузлы, міні-кацельня. Парафіяльны дом будзе звязаны з касцёлам пераходнай галерэяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.