Беларуская праваслаўная царква прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю
Мітрапаліт Веніямін і Аляксандр Румак
Беларуская праваслаўная царква першай сярод рэлігійных арганізацый краіны прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю, перадае БЕЛТА.
Адпаведныя дакументы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак уручыў 20 верасня Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.
Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый праводзіцца ў адпаведнасці з законам ад 30 снежня 2023 года. На падрыхтоўку і падачу дакументаў ім дадзены год.
У новым законе ўзмацніліся патрабаванні да рэлігійных арганізацый. У прыватнасці, патрабуецца, каб хоць адна рэлігійная грамада дзейнічала на тэрыторыі Беларусі не менш за 30 гадоў. У складзе арганізацыі павінна быць не менш за 15 такіх грамадаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх абласцей і Мінска. Для стварэння мясцовага рэлігійнага аб'яднання трэба мець не менш за 10 рэлігійных грамадаў на тэрыторыі розных рэгіёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.