Навальніцы і ўжо амаль +30 градусаў: прагноз надвор'я на 2 чэрвеня

Прырода Беларусі

Прырода Беларусі / Еўрарадыё

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 2 чэрвеня праз навальніцы, якія пройдуць па большай частцы краіны. А ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць град. Так што другі дзень лета будзе няпростым, не забывайце дома парасоны!

Вецер 2 чэрвеня будзе ўмераным, але пры навальніцах ён ператворыцца ў парывісты, а месцамі ўдзень — у моцна парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 22-28 градусаў . Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі