Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі паражэнне паромнай пераправы ў Керчы
![Былі пашкоджаныя два паромы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/445228125_802791735367240_1089316222194555534_n.jpg.webp?itok=OKM1FMYT)
Былі пашкоджаныя два паромы / facebook.com/GeneralStaff.ua
Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі паражэнне паромнай пераправы ў Керчы ў акупаваным Крыме. Начныя ўдары былі нанесены ракетамі ATACMS. Істотныя пашкоджанні атрымалі два паромы, якія ажыццяўлялі чыгуначныя і аўтамабільныя перавозкі. Адзін з іх сеў на мель, і заблакаваў функцыянаванне ўсёй Керчанскай пераправы.
Згаданая пераправа актыўна выкарыстоўвалася расіянамі для забеспячэння сваёй групоўкі войскаў у Крыме. А цяпер ваенная лагістыка акупантаў на паўвостраве "істотна падарваная".
У Генштабе Узброеных сіл Украіны адзначыць, што пераправу "прыкрывалі "сучасныя" расійскія сродкі СПА — "Панцыр", "Тор", "Трыумф". Аднак, "ракеты, якія стаяць на ўзбраенні з 90-х гадоў мінулага стагоддзя, паспяхова пераадолелі "найноўшы" супрацьпаветраны шчыт захопнікаў".
Расійскае Мінабароны традыцыйна рапартавала, што над акваторыяй Азоўскага мора мінулай ноччу былі знішчаныя 8 ракет ATACMS. Высвятляецца, што гэта не так.
![Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі паражэнне паромнай пераправы ў Керчы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/445372561_802791795367234_8848343564686523799_n.jpg.webp?itok=rBISX_Qg)
![Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі паражэнне паромнай пераправы ў Керчы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7_32.jpg.webp?itok=qp5znvRQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.