У Сенненскай лякарні выявілі пяцярых "экстрэмістаў"
Сенненская ЦРБ, ілюстрацыйнае фота
У Сенненскай цэнтральнай раённая бальніцы (ЦРБ) выявілі пяцярых "экстрэмістаў" — падпісчыкаў на "экстрэмісцкія рэсурсы". Пра такую аблаву ў лякарні расказала Віцебская тэлевізія, заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Галоўны лекар ЦРБ Крысціна Гарчынская паведаміла ў тэлесюжэце, што людзі былі падпісаныя на адпаведныя рэсурсы даўно, але не адпісаліся.
Імёны пяцярых медработнікаў і іх далейшы лёс невядомыя. У тг-канале "Віцебск, я гуляю" выказваецца надзея, што іх толькі папалохалі. У медыцыне вобласці — востры дэфіцыт кадраў, для раённай бальніцы застацца адразу без пяці работнікаў роўна катастрофе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.