Гамельчука затрымалі і вінавацяць у перадачы інфармацыі ў "Беларускі Гаюн"
Затрыманы гамяльчук
Гомельскія сілавікі затрымалі хлопца, які нібыта дасылаў інфармацыю пра вайскоўцаў у "Беларускі Гаюн".
"Беларускі Гаюн" — група, якая маніторыць сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з вайной, якую Расія развязала супраць Украіны. Беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася для агрэсіі супраць Украіны, і да сёння на тэрыторыі Беларусі знаходзяць прытулак расійскія вайскоўцы.
У тг-канале сілавікоў з'явілася відэа з затрыманым гамельчуком, заўважылі праваабаронцы "Вясны". Пад прымусам ён кажа, быццам "дасылаў у чат-бот ініцыятывы інфармацыю пра перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі".
Сілавікі заяўляюць, што хлопцу пагражае крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.