Еўракамісія ўвяла пошліны на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі
![Еўракамісія ўводзіць новыя пошліны для Беларусі і Расіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/eurakamisija-0212.jpg.webp?itok=PanQUqeB)
Еўракамісія ўводзіць новыя пошліны для Беларусі і Расіі
Еўракамісія ўхваліла прапанову ўвесці пошліны на шэраг сельскагаспадарчых прадуктаў з Беларусі і Расіі. Таксама пошліны ўводзяцца на некаторыя азотазмяшчальныя ўгнаенні. Пра гэта паведамляецца на сайце ЕК.
Пад новыя пошліны трапяць 15% ад сельскагаспадарчага імпарту з Расіі, якія раней не абкладаліся падвышанымі пошлінамі. Пасля таго, як гэтае рашэнне зацвердзіць Савет, пошлінамі ЕС будзе абкладацца уўвесь сельскагаспадарчы імпарт з Расіі.
"Мэта гэтай прапановы — зменшыць залежнасць ад імпарту з Расіі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва угнаенняў, робіць ЕС уразлівым перад патэнцыяльнымі прымусовымі дзеяннямі з боку Расіі і такім чынам уяўляе пагрозу для харчовай бяспекі ЕС. У той жа час пошліны будуць спрыяць развіццю ўнутранай вытворчасці і галіны угнаенняў у ЕС, якая пацярпела падчас энергетычнага крызісу", — гаворыцца ў паведамленні.
У ЕК мяркуюць, што гэта мера дазволіць дыверсіфікаваць імпарт угнаенняў з трэціх краін, што зробіць такія пастаўкі стабільнымі і захавае прымальныя цэны, даступныя для фермераў ЕС. Яшчэ ўвосень Польшча выступала з прапановай абкласці пошлінамі ў 30-40% імпарт угнаенняў з Беларусі і Расіію
Пры гэтым ЕС захавае нязменным транзіт усіх сельскагаспадарчых прадуктаў і ўгнаенняў з Расіі і Беларусі ў трэція краіны. Гэта адпавядае абавязанням Еўрасаюза па прасоўванні глабальнай харчовай бяспекі, асабліва для краін, якія развіваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.