Еўракамісія выдаткавала мільярды еўра на развіццё ветранай энергетыкі

Еўракамісія выдаткавала мільярды еўра на развіццё ветранай энергетыкі

Еўракамісія выдаткавала 5,6 мільярда еўра на развіццё ветранай энергетыкі (марскіх паркаў ветракоў). Пра гэта ў аўторак заявіла яе кіраўніца Урсула фон дэр Ляен. Яна ўдзельнічала ў форуме краін Балтыйскага мора ў Капенгагене. Ён якраз быў прысвечаны пытанням энергабяспекі.

Гэты праект мусіць гарантаваць незалежнасць ЕС ад расійскіх крыніц энергіі, падкрэсліла Ляен. Тэрміны выдачы дазволаў на будаўніцтва згаданых паркаў ветракоў будуць выдавацца значна хутчэй, чым дагэтуль.

Напярэдадні стала вядома, што ЕС збіраецца інвеставаць 300 млрд еўра ў зялёную энергетыку.

Еўракамісія выдаткавала мільярды еўра на развіццё ветранай энергетыкі
Удзельнікі форума ў Капенгагене. Урсула фон дэр Ляен другая справа / twitter.com/vonderleyen

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі