Еўрасаюз дадаў у беларускі "чорны спіс" 28 чалавек
Санкцыі, ілюстрацыйнае фота
Еўрасаюз уводзіць санкцыі супраць яшчэ 28 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
"Абмежавальныя меры уведзеныя ў дачыненне двух намеснікаў начальнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў (ГУБАЗіК). ГУБАЗіК з’яўляецца адной з ключавых структураў, якія адказныя за палітычны пераслед у Беларусі, уключаючы адвольныя і незаконныя арышты і кепскае абыходжанне, у тым ліку катаванні, у дачыненні актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці", — гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрасавета.
Таксама ў "чорны спіс" трапілі пракуроры і суддзі, якія ўдзельнічалі ў палітычных судовых працэсах, кіраўнікі турмаў і следчых ізалятараў.
Пад санкцыі трапілі і прапагандысты рэжыму, звязаныя са СМІ. У іх ліку — гендырэктарка дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА Ірына Акуловіч, старшыня Моладзевага савета пры нацыянальным сходзе і вядоўца праекта "Сенат" на тэлеканале СТБ Мікіта Рачылоўскі, экс-кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі і доўгатэрміновы дырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук. "Гэтыя прапагандысты свядома прадстаўляюць беларускаму грамадству ілжывую інфармацыю пра рэпрэсіі, якія праводзяць дзяржаўныя структуры, распаўсюджваюць дэзінфармацыю як ад беларускіх, так і ад расійскіх уладаў, і распальваюць варожасць у дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці", — адзначаецца ў паведамленні.
Цяпер пад санкцыямі ЕС у Беларусі знаходзяцца 261 чалавек і 37 юрыдычных асоб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.