Еўрасаюз гатовы падпісаць візавае пагадненне з Беларуссю

Еўрасаюз гатовы падпісаць візавае пагадненне з Беларуссю

Еўрасаюз гатовы падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. 18 лістапада ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза апублікавана рашэнне Савета ЕС ад 14-га лістапада.

"Падпісанне ад імя ЕС пагаднення аб спрашчэнні выдачы віз паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю з гэтага моманту дазволена, як толькі будзе завершана падрыхтоўка яго тэксту, — чытаем у дакуменце. — Тэкст пагаднення будзе апублікаваны разам з афіцыйным рашэннем пра яго заключэнне".

Больш падрабязна рашэнне Савета ЕС можна паглядзець тут.

У кастрычніку кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Дзірк Шубель заявіў, што вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі не паўплываюць на падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Як вядома, у Палаце прадстаўнікоў не будзе апазіцыянераў (у ацэнцы вынікаў выбараў ЕС будзе арыентавацца на ацэнку БДІПЧ АБСЕ). Шэнгенская віза для беларускіх грамадзян будзе каштаваць 35 еўра замест цяперашніх 60. Паводле слоў Шубеля, затрымка з падпісаннем пагаднення звязана з больш складанай працэдурай з боку Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі