Еўрасаюз нагадаў Беларусі аб правах чалавека
Еўрапейскі саюз будзе і надалей выступаць у абарону правоў чалавека ў свеце і ў падтрымку шматбаковай міжнароднай сістэмы правоў чалавека.
Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай пастанове Савета міністраў замежных спраў ЕС, прынятай у панядзелак. Пастанова "Аб прыярытэтах ЕС на міжнародных форумах па правах чалавека" прысвячаецца будучай чарговай сесіі Савета ААН па правах чалавека, адзначае interfax.by.
У дакуменце падкрэсліваеццаа асаблівая заклапочанасць у сувязі з неспрыяльным становішчам з правамі чалавека ў шэрагу краін, перш за ўсё ў Сірыі. Там сітуацыя ўяўляе сабой "самы востры гуманітарны крызіс у сучаснай гісторыі".
Акрамя таго, ЕС заклікае міжнародную супольнасць звярнуць увагу на "сур'ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека" ў Паўночнай Карэі ды таксама расследаваць іх. У дакуменце згадваецца пра трывожнае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, Іране, Шры-Ланцы, М'янме, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Савет ЕС мае намер запатрабаваць у ААН "хутчэйшага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі".
Фота — manandlaw.info