Еўрасаюз працягнуў на год санкцыі супраць Крыма

Еўрасаюз працягнуў на год санкцыі супраць Крыма

Еўрасаюз працягнуў на год санкцыі супраць Крыма, якія былі ўведзеныя ў 2014 годзе пасля анексіі паўвострава Расіяй. Як перадае ВВС, абмежавальныязахады будуць дзейнічаць да 23 чэрвеня 2017 года.

Такім чынам, краіны ЕС яшчэ цягам года не змогуць гандляваць з акупаваным паўвостравам і рабіць любыя інвестыцыі ў яго эканоміку.

Расія анексавала Крым ў сакавіку 2014 года, спасылаючыся на рэферэндум, на якім паводле афіцыйнай Масквы, большасць жыхароў паўвострава прагаласавала за далучэнне.  

Амаль ніводная з краін, якія ўваходзяць у ААН, не прызнае вынікі гэтага рэферэндума. Паводле вядомай рэзалюцыі Генасамблеі ААН, анексія Крыма парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права. У сувязі з гэтым у дачыненні Расіі і Крыма былі ўведзеныя санкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі