Еўрасаюз забараніў купляць мэблю з Беларусі
Мэбля, ілюстрацыйнае фота
Еўрасаюз больш не будзе закупляць мэблю ў Беларусі. Адпаведная забарона змяшчаецца ў пакеце санкцый, прынятым у чэрвені, піша Беларускі расследвальніцкі цэнтр са спасылкай на Earthsight.
Пад санкцыі трапіла фактычна ўся мэбля, акрамя медыцынскіх вырабаў. Мяркуецца, што Беларусь страціць 112 мільёнаў еўра выручкі ў год.
Згодна з рэзалюцыяй ЕС, новая забарона не будзе прымяняцца да 2 кастрычніка 2024 года для кантрактаў, заключаных да 1 ліпеня сёлета.
Ад пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ЕС імпартаваў з Беларусі мэблю на суму больш за 200 мільёнаў еўра. У ліку найбуйнейшых імпарцёраў былі Польшча, Германія і Нідэрланды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.