"Ежедневник": следства пачало рабіць з Сяргея Сацука махляра

"Ежедневник": следства пачало рабіць з Сяргея Сацука махляра

Выданне "Ежедневник" заявіла, што следства пачало рабіць з яго рэдактара Сяргея Сацука... махляра. Новае абвінавачанне фармуецца на падставе меркавання следчых, што ён не з'яўляецца журналістам.

Сацук вясной 2020-га правёў 10 дзён за кратамі. Камітэт дзяржкантролю заявіў, што яго падазраюць у атрыманні хабару. Нібыта, ён узяў 5000 долараў за падрыхтоўку і публікацыю на сваім сайце артыкула, "які змяшчае кампраметуючыя звесткі ў дачыненні да канкурэнтаў суб'екта гаспадарання".

Цяпер жа следства пачало цікавіцца, на якой падставе Сацук называе сябе журналістам. На тое, што ён 22 гады займаецца журналістыкай, вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, з'яўляецца сябрам БАЖ з 2003 года, не звяртаецца ўвагі. Як піша ej.by, следства мяркуе, што калі ён не журналіст, то якімі журналісцкімі расследаваннямі мог займацца? А калі так, то не меў права на іх збіраць грошы. А калі збіраў і траціў "на асабістыя патрэбы", то ашукваў людзей. Атрымліваецца, што адбываецца спроба сфармаваць новае абвінавачанне, на гэты раз па артыкуле 209 КК "Махлярства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі