Фарбуем яйкі да Вялікадня чарніцамі і каркадэ
Апошнім часам фарбаванне велікодных яек цыбульнікам і харчовымі фарбавальнікамі з крамаў беларусам крыху надакучыла. І яны пачалі прыдумляць іншыя спосабы атрымання незвычайных фарбаваных яек. Нехта робіць пісанкі — гэта старашытны спосаб роспісу яек воскам, а нехта крэатывіць, выкарыстоўваючы падручныя сродкі.
Наша сённяшняя госця — блогерка Аляксандра Ярэ — пакажа, як можна падрыхтавацца да Вялікадня, пафарбаваўшы яйкі з дапамогай натуральных фарбавальнікаў — чарніцаў, каркадэ, чырвонай капусты. А яшчэ пагаворым пра блогерства і рукадзелле.
Дарэчы, тут канал Аляксандры з паўмільёнам падпісчыкаў.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.