Федэрацыя футбола не рэкамендуе клубам кантактаваць з прэсай наконт COVID-19

Федэрацыя футбола не рэкамендуе клубам кантактаваць з прэсай наконт COVID-19

Беларуская федэрацыя футбола разаслала клубам усіх ліг інструкцыю наконт таго, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі каранавіруса. "Любыя кантакты з прэсай выключаюцца (не рэкамендуюцца)", — цытуе адзін з пунктаў дакумента "Трыбуна". Цікава, што на ім няма ні пячаткі, ні подпісу.

Федэрацыя футбола не рэкамендуе клубам кантактаваць з прэсай наконт COVID-19

Сайт football.by звярнуўся ў федэрацыю з пытаннем наконт таго, ці ўсе кантакты футбалістаў і трэнераў з СМІ выключаюцца? Федэрацыя вымушана была патлумачыць, што гэты пункт дакумента адносіцца толькі да COVID-19.

Атрымліваецца, што цяпер інфармацыю пра захворванні ці пра падазрэнні ў заражэнні журналістам атрымаць у клубах не ўдасца. Калі "рэкамендацыя" будзе ўспрымацца як забарона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі