Фестываль "Даём рады" пройдзе сёння ў мінскім клубе Re:Public
На ім Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013 года.
Сёлета ўрачыстая цырымонія пройдзе "ў прыпанкаваным фармаце". Выступяць шэсць гуртоў: "Дай Дарогу!", Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana, "Тлушч". Пачатак а 18-й гадзіне. Больш падрабязна гл. тут.
Адзначым, што фестываль "Даём рады" праводзіцца ўжо другі раз.
Фронтмэн Franz Ferdinand паказвае, як выглядае статуэтка “Даём рады”!