Фігуранта "справы Белгазпрамбанку" вызвалілі з калоніі — праваабаронцы

Суд па справе "Белгазпрамбанка"

Суд па справе "Белгазпрамбанка" / sb.by

У Віцебскім раённым судзе 9 лютага разглядалі справу аб замене пакарання Дзмітрыю Кузьмічу, пішуць праваабаронцы.

Дзмітрый Кузьміч — фігурант "справы Белгазпрамбанка", па якой асудзілі прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду, палітвязня Віктара Бабарыку. Кузьміч быў намеснікам старшыні праўлення банка. Падчас следства і на працэсе ён даў падрабязныя паказанні, на судзе прызнаў сваю віну. Яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі.

Хутчэй за ўсё, па выніках новага суда яго вызвалілі з калоніі, адзначаюць праваабаронцы.

Пра стан Віктара Бабарыкі няма звестак ужо амаль год. Ён адбывае 14-гадовы тэрмін у наваполацкай калоніі №1. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі