Фігурыст Мілюкоў, які выступаў на Алімпіядзе за Беларусь, заняў 20-е месца

Канстанцін Мілюкоў​ /@noc_belarus
Канстанцін Мілюкоў​ /@noc_belarus

На Алімпійскіх гульнях у Пекіне завяршыліся выступленні ў фігурным катанні сярод мужчын. Прадстаўнік Беларусі Канстанцін Мілюкоў заняў 20-е месца.

Пасля кароткай праграмы ён быў на 21-м месцы, набраў 78,49 бала. Яго адвольную праграму суддзі ацанілі ў 143,71 бала. У выніку з сумай 222,2 бала ён апынуўся на 20-м месцы.

"Так, у адвольнай праграме былі касякі, сее-што не атрымалася. Але са сваёй асноўнай задачай я справіўся", — сказаў Канстанцін Мілюкоў. Свой выступ ён ацаніў як "добры".

Аліпійскім чэмпіёнам у мужчынскім адзіночным катанні стаў амерыканскі фігурыст Натан Чэн, ён набраў 332,60 бала. Срэбра і бронза — у японцаў Яма Кагіяма і Сёма Уно (310,05 і 293)

У Беларусь Канстанцін Милюков пераехаў з Расіі. На днях у Пекіне журналісты пыталіся ў яго аб Беларусі і канкурэнцыі ў расійскім фігурным катанні. "Усё да лепшага. Не факт, што ў Расіі мне ўдалося выступіць на Алімпіядзе",казаў журналістам Милюков. У Беларусі, па яго словах, яму падабаецца — і ўмовы для трэніровак, і мясцовыя дранікі.

Адзначым, што апошні раз у мужчынскім адзіночным катанні на Алімпіядзе Беларусь была прадстаўлена ў 2006 годзе ў Турыне. Тады Сяргей Давыдаў заняў 16-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі