Фіны выбілі расіянаў з барацьбы за чэмпіёнскі тытул
Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі ў Маскве ў паўфінальным матчы зборная Фінляндыі ў напружаным матчы перамагла расіянаў — 2:1.
Першымі ў матчы забілі хакеісты зборнай Расіі, яшчэ на пачатку першага перыяду, але ўжо на 13-й хвіліне фіны зраўнялі лік.
Такі лік пратрымаўся да канца сустрэчы, у выніку чаго быў прызначаны овертайм.
У дадатковы час, Міка Койву скарыстаўся памылкай расійскага варатара Аляксандра Яроменкі і вывеў зборную Фінляндыі ў фінал.
Супернікі фінаў вызначацца ў вячэрнім матчы Канада-Швецыя. Гаспадароў турніра чакае суцяшальны матч за бронзавыя ўзнагароды.