ФК "Шахцёр" звольніў Сяргея Гурэнку з пасады галоўнага трэнера

ФК "Шахцёр" звольніў Сяргея Гурэнку з пасады галоўнага трэнера

Салігорскі футбольны клуб "Шахцёр" звольніў Сяргея Гурэнку з пасады галоўнага трэнера, паведамляе прэс-служба клуба. 

"Кіраўніцтва клуба і галоўны трэнер першай каманды Сяргей Гурэнка прыйшлі да рашэння спыніць супрацоўніцтва", — гаворыцца ў паведамленні.

Да прызначэння новага галоўнага трэнера рыхтаваць каманду будзе трэнерскі штаб на чале з трэнерам дублюючага складу Станіславам Суворавым.

На пасадзе галоўнага трэнера Гурэнка адпрацаваў менш за два месяцы — з 23 ліпеня. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла сем матчаў, у якіх атрымала толькі дзве перамогі, чатыры разы прайграла і адзін раз згуляла ўнічыю. За гэты час "Шахцёр" выбыў з адбору Лігі канферэнцый (прайграў люксембургскаму клубу "Фола" з лікам 0:1), а таксама Кубка Беларусі (у 1/8 фіналу прайграў "Гомелю" 1:2). 

Пройгрышам скончыўся для "гарнякоў" і нядаўні матч з БАТЭ ў Барысаве. "Шахцёр" на апошніх хвілінах сустрэчы прапусціў вырашальны мяч — 0:1. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі