ФК "Слуцк" выйграў у "Нёмана" з лікам 3:0
20 ліпеня пачаўся 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе.
Гродзенскі "Нёман" прымаў на сваім полі футбалістаў "Слуцка". Госці апынуліся мацнейшымі і святкавалі перамогу з лікам 3:0. Дубль у гэтым матчы аформіў Яўген Шыкаўка. Цяпер на яго рахунку 10 галоў, і ён узначальвае бамбардзірскую гонку чэмпіянату. Яшчэ адзін мяч гродзенцам забіў Віталь Кібук.
У другім сённяшнім паядынку барысаўскае БАТЭ сустракаецца дома з футбалістамі "Мінска".