Фота і відэа мужчыны, якога падазраюць у абкраданні BSB-Bank
Супрацоўнік крэдытнай установы вынес амаль 840 тысяч долараў і знік.
Упраўленне Следчага камітэту па Мінску апублікавала на сваім сайце фота мужчыны, падазраванага ў абкраданні аднаго са сталічных адзяленняў “Белсвісбанка”. 42-гадовы супрацоўнік крэдытнай установы адказваў за бяспеку банка і кантроль за яго аховай. Абкраданне адбылося ўвечары 25 красавіка — мужчына вынес рознай валюты на 840 тысяч долараў у эквіваленце і знік. Цяпер яго абвясцілі ў вышук.
Імя падазраванага — Фраямчук Руслан Уладзіслававіч 1972 года нараджэння. Тых, хто мае інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, просяць патэлефанаваць у Следчы камітэт па нумары (8 017) 389-50-02
Дарэчы, падазраваны мае старонку ў сацыяльных сетках, куды ён апошні раз заходзіў 19 красавіка. Пра яго асобу вядома не так шмат: Мужчына мае 9-гадовую дачку, сямейнае становішча пазначанае як “нежанаты”.
Фота: Следчы камітэт, сацыяльныя сеткі