Мінчука, які скраў у банку $840 тысяч, шукаюць і ў краінах далёкага замежжа

43-гадовага Руслана Фраемчука, які 25 красавіка ў Мінску абакраў BSB-Bанк, абвясцілі ў міжнародны вышук. Пра гэта 13 траўня паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч:

"Мы дастаткова эфектыўна кантактуем з нашымі калегамі ў замежжы. Не буду называць краіны, паколькі пэўны элемент сакрэтнасці ў гэтым прысутнічае. Мы яго шукаем і знойдзем... Ён аб'яўлены ў міжнародны вышук".

Паводле слоў Шуневіча, Фраемчука шукаюць і ў Беларусі, і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.

Абвінавачаны ў абкраданні банка захапляўся “Танкамі” і марыў жыць у Расіі

Нагадаем, крадзеж грошай з банка здзейсніў яго ахоўнік. Ён дачакаўся, пакуль застанецца ў сваім разлікова-касавым цэнтры адзін, знайшоў спосаб адкрыць памяшканне з валютай і вынес адтуль заплечнік і сумку грошай. Агульная сума скрадзенага склала 840 тысяч долараў у эквіваленце. Знікненне грошай заўважылі толькі праз два дні, за гэты час Руслан Фраямчук паспеў знікнуць.

Шуневіч заявіў, што падазраваны рана ці позна будзе злоўлены, бо “практыка гэта пацвярджае”.

Знаёмыя ахоўніка, які абакраў банк: Ён не мог дзейнічаць самастойна

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі