Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся і ў цэнтры Жлобіна

Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся і ў цэнтры Жлобіна

Жлобінскія маладафронтаўцы падхапілі акцыю-марафон “Люблю Беларусь” і вывесілі ў цэнтры горада бел-чырвона-белы сцяг. Як паведамляе сайт “Маладога фронту”, 6 лютага маладзёны вывесілі нацыянальны сцяг на вуліцы Пятроўскага, побач з райвыканкамам — гэта акурат ля галоўнай плошчы горада.

Непадалёк ад месца правядзення гэтай акцыі знаходзіцца не толькі райвыканкам, але і Дом культуры, некалькі банкаў, а праз вуліцу — чыгуначны вакзал з міліцэйскім пастарункам. Адтуль і прыехалі здымаць сцяг, які правісеў 20 хвілінаў.

4 лютага “Малады Фронт” распачаў бел-чырвона-белы марафон “Люблю Беларусь”. Акцыя будзе доўжыцца 10 дзён, а завершыцца ў Мінску віншаваннем выбітных беларускіх дзеячаў культуры. Раней актывісты арганізацыі вывесілі нацыянальныя сцягі ў Бабруйску і ў Маладзечне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі