Фотафакт: былы палітвязень прэзентаваў у Мінску новую кнігу

У яе аснову пакладзеныя лісты, якія Бяляцкі дасылаў на волю сваім сябрам і калегам. Праваабаронца апісвае не ўласныя турэмныя прыгоды, а тыя падзеі, якія папярэднічалі ягонаму арышту.

Як інфармуе Радыё Свабода, на прэзентацыі Алесь Бяляцкі пажартаваў, што трэба пасадзіць увесь Саюз пісьменнікаў, каб у беларускай літаратуры з'явіліся новыя цікавыя творы. Як вядома, пасля зняволенняў за Плошчу-2010 Уладзімір Някляеў напісаў "Лісты да Волі", Павел Севярынец — "Беларускую глыбіню", а Зміцер Дашкевіч — "Чарвяка".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі