Фотафакт: да суда, дзе ідзе працэс над Япрынцавымі, прыйшлі дзясяткі спартсменаў

Фотафакт: да суда, дзе ідзе працэс над Япрынцавымі, прыйшлі дзясяткі спартсменаў

Раніцай 4 ліпеня ў Цэнтральным раёне Мінска пачаўся разгляд гучнай справы бізнесменаў Уладзіміра і Казбека Япрынцавых. Бацьку і сына абвінавачваюць у махлярстве, "здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК). Таксама па справе праходзіць супрацоўнік "Трайпла" Аляксандр Арабян (грамадзянін Расіі) і грамадзянін Грэцыі, якога праваахоўнікам знайсці не ўдалося.  

Як інфармуе sputnik.by, да будынка суда прыйшлі дзясяткі спартсменаў. Сярод іх — вядомы беларускі барэц Націк Багіраў. Паводле яго слоў, прыйшлі "сябры, уся нацыянальная каманда па самба, трэнеры, вядомыя спартсмены, заслужаныя майстры спорту". Багіраў кажа, што ён і іншыя перакананыя, што Япрынцавы невінаватыя.

Уладзімір Япрынцаў быў намеснікам Юрыя Чыжа ў "Трайпле". У мінулым Япрынцаў — вядомы спартсмен, заслужаны трэнер нашай краіны. За кратамі Уладзімір і Казбек Япрынцавы знаходзяцца з лета 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі