Фотафакт: футбалісты БАТЭ прыляцелі ў Ірландыю
Футбалісты БАТЭ прыляцелі ў Ірландыю. Фотаздымкі з аэрапорта прэс-служба клуба змясціла ў сацыяльных сетках. У аўторак, 2 жніўня, барысаўчане правядуць у Дубліне другую гульню трэцяга кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў з "Дандалкам". Яна пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Першая сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць БАТЭ.
Дапамагчы барысаўчанам не змогуць траўмаваны Неманья Мілунавіч і Максім Валадзько, які перад ад'ездам нечакана прыхварэў.
Фота: vk.com