Фотафакт: Ігар Аліневіч дома з маці
Родныя і паплечнікі Аліневіча не паспелі сустрэць яго на вакзале, таму пэўны час не ведалі, дзе той знаходзіцца.
22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне прынятае паводле “прынцыпа гуманізму”.
Ігара Аліневіча асудзілі па справе анархістаў у 2011 годзе на восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У віну яму паставілі ў віну закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расіі, удзел у акцыі каля Генштаба ўзброеных сіл Беларусі, закідванне фаерамі казіно "Шангры Ла" ў Мінску і іншыя эпізоды.
Падчас зняволення Аліневіч напісаў кнігу "Еду ў Магадан".
Ігару Аліневічу 31 год. Ён нарадзіўся ў Мінску, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Фота са старонкі ў Фэйсбуку Валянціны Аліневіч.