Фотафакт: Лось гуляў па прадпрыемстве, а пасля ўцёк
Здарэнне адбылося раніцай у сераду, 11 верасня, на магілёўскім заводзе "Чырвоны металіст".
Як паведамляла Еўрарадыё, жывёла ўвайшла на прадпрыемства праз брамку. Потым звер пачаў гуляць па транспартнай прахадной, дзе на яго накінуліся сабакі. Ратуючыся ад іх, лось разбіў чатыры шыбы, пасля чаго застаўся гуляць каля заводскай сталоўкі.
Выратавальнікі злавіць яго не змаглі — лось уцёк. Як ён апынуўся на прадпрыемстве, застаецца загадкай — побач з заводам няма ніякага лесу.
Сёння прэс-служба МНС апублікавала фотаздымкі са здарэння на "Чырвоным металісце".